Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Популяризация белорусской речи

Дата: 3 ноября 2021 в 14:29, Обновлено 5 января в 08:19

Кансультацыя для бацькоў.

"Мама, тата, давайце гуляць па-беларуску!"

Часцей за ўсе бывае так, дзіця ідзе ў першы клас, а не толькі не ведае беларускай мовы, але, нават, ніколі і не чула яе меладычнасці і чысціні. Бацькі з жахам садзяцца з сынам, або з дачкой рабіць дамашнюю работу па-беларускай мове і адчуваюць, што ахапіць неахопнае адразу не атрымліваецца. Згублены нейкі перыяд часу, калі можна было далучаць дзіця да роднай мовы яшчэ з маленства. Што рабіць? Плаціць грошы рэпетытарам, альбо ёсць іншы варыянт рашэння праблемы? Прапануем маладым бацькам некалькі парад паступовага знаёмства дзяцей дашкольнага ўзросту з роднай мовай.

Па-першае, калі ваша дзіця наведвае дашкольную установу, то вы павінны ведаць, што існуюць заняткі на беларускай мове ў групах сярэдняга і старэйшага ўзросту. Акрамя таго, праводзяцца фальклорныя святы, напрыклад “Сустракаем вясну”, на якіх дашкольнікаў знаёмяць з культурай беларускага народу, яго мовай, традыцыямі, абрадамі, рамёсламі. На гэтыя святы заўсёды запрашаюцца бацькі. Вось вам і першая ступень адукацыі маленькіх беларусаў.

А далей бацькам трэба развіваць дзіця самастойна ў сям’і. З чаго пачаць? Пачніце з калыханак, чытання кніжак-малютак, прывітання на роднай мове. Затым звярніцеся да збораў ў садок у гульневай форме. “А давай апранацца па-беларуску!” – прапануйце малышу. І называйце яго адзенне: шкарпэткі, насоўка, кішэнька, каўнерык, гузікі, боцікі і г.д. Праз некалькі дзён ваша дзіця без памылак будзе знаходзіць адпаведную рэч, а потым і само назаве яе па-беларуску.

На кухне хай маці пазаве дачушку гатаваць ежу па-беларуску. Назвы садавіны, гародніны, электрапрыбораў дзеці запомняць хутка і з задавальненнем будуць ужываць іх у размове з іншымі людзьмі. Тым часам тата, займаючыся рамонтам кватэры, разам з сынам разбіраюцца, якія патрэбны цвікі, гаечныя ключы, дошкі, шпалеры і іншае.

Ідучы па вуліцы з маленькім грамадзянінам Беларусі, раскажыце яму аб памятніках архітэктуры вашага гораду, назавіце па-беларуску назвы крамаў, транспарту, дрэвы ў парку, хатніх і дзікіх жывёл. Не трэба навязваць малышу размову, калі ён змарыўся, хоча адпачыць або пагуляць. Рухайцеся паступова, але ўпарта і тады, калі ваша дзіця пойдзе у школу, вы убычыце, што нездарма бавілі з ім час, далучаючы яго да роднай мовы.

Лічыце, гэта займае шмат часу, ці патрабуе дадатковых ведаў? Не? Тады, не адкладаючы, бярэмся за работу і добрых вам з дзіцем гульняў па-беларуску.

Гульні з дзіцем "па-беларуску"

Тэма "Дзікія жывёлы"

1. Гульня “У каго што?”

Вы называеце жывёлу, а дзіця называе яе часткі цела:
У лісы – лапы, хвост, тулава, галава, вушы….
У лася – тулава, галава, рогі, ногі, капыты ….
У ваўка – лапы, хвост, клыкі…..
І г.д.

2. Гульня “Каго многа ў лесе?”

воўк – многа ваўкоў
дзік – многа дзікоў
мядзведзь……………………………..
вавёрка……………………………….
ліса…………………………………….
бабёр………………………………….
рысь…………………………………….
і г.д.

3. Гульня “Адгадай хто гэта?”

Вы называеце характэрныя прыкметы жывёлы, а дзіця павінна назваць жывёлу.

* У яго доўгія вушы, пярэднія лапы кароткія, а заднія – доўгія, маленькі хвосцік (заяц).
* У гэтай жывёлы рыжая шубка, доўгі пушысты хвост, яна ловіць мышэй (ліса).
* У гэтай жывёлы рыжая шубка, доўгі пушысты хвост, яна добра скача па дрэвах, любіць шышкі і арэшкі (вавёрка).
*  Ён шэры, у яго моцныя зубы, зімой ён ходзіць злы і галодны (воўк).
* У яго бурая шубка, тоўсты лапы, зімой ён спіць (мядзведзь).
І г.д. пра лося, зубра, бабра……

Для ўскладнення можна прапанаваць дзіцяць загадаць вам загадку, а Вы паспрабуеце яе адгадаць.

4. Гульня “Палічы звяроў?”

Дапасаванне назоўнікаў і лічэбнікаў.
1 кабан, 2 кабаны, 3 кабаны, 4 кабаны, 5 кабаноў і г.д.
Палічыце таксама зайцаў, вавёрак, лісаў, ваўкоў, дзікоў і г.д.


Тэма "Свойскія жывёлы"

1. Гульня “Хто як размаўляе?”

Карова …. (мычыць)
Конь …. (ржэць)
Авечка ….. (бляець)
Сабака ….. (гаўкае)
Кот…. (мяўкае)
Свіння… (хрукае)

2. Гульня “Знайдзі лішняе”
Папрасіце дзіця выбраць "лішняе слова" і растлумачыць свой выбар

Карова, баран, хвост, сабака   (хвост – гэта частка цела, а ўсе астатнія - жывёлы)
Авечка, лось, бык, трус   (лось – гэта дзікая жывёла, а астатнія - свойскія)
Конь, шчаня, каза, сабака   (шчаня – гэта дзіцяня жывёлы, а астатнія – дарослыя  жывёлы)
і г.д.

3. Гульня “Скажы, у каго....?”
У каго вострыя рогі?    У каровы, у быка, у казы і г.д.
У каго кароткі хвост?
У каго вострыя кіпцюры?
У каго вялікія вушы?
У каго ёсць пятачок?
У каго доўгі хвост?
У каго на нагах капыты?


Тэма "Жывёлы халодных краін"

1. Гульня “Назаві сям'ю жывёл”

Напрыклад: мама – маржыха, тата – морж, дзіцяня – маржаня, дзіцяняты – маржаняты і г.д.

2. Гульня “Палічы жывёл”

Вы называеце жывёлу, а дзіця "лічыць", колькі жывёл сядзіць на ільдзіне

Адна сава, две савы, тры савы, чатыры савы, пяць соў, шэсць соў.....
Адзін цюлень, два цюлені, тры цюлені, чатыры цюлені, пяць цюленяў, шэсць цюленяў.....

3. Гульня “Палічы дзіцянят жывёл”

Напрыклад: адно маржаня двое маржанят, трое маржанят, чацвёра маржанят, пяцёра маржанят, шасцёра маржанят.

Палічыце так алянят, мядзведзянят, савянят, цюлянят.

Тэма: “Новы год”

1. Паразмаўляйце. Пагаварыце аб тым, якое свята наступае, што яно абазначае, як рыхтуюцца людзі да свята.

2. Займіцеся сумеснай справай. Няхай ваша дзіця прыме актыўны ўдзел у працэсе ўпрыгожвання ёлачкі. Прыгэтым замацуйце паняцці:

высака – нізка – пасярэдзіне;

вышэй – ніжэй

большы – меншы

даўжэйшы - карацейшы

 3. Замацуйце назвы адценняў колераў. Няхай дзіця назаве колеры цацак на ёлцы (ружовы, блакітны, салатавы, жоўта-зялёны, фіялетава-блакітны і г.д.)

 4. Замацуйце дапасаванне лічэбнікаў і назоўнікаў. Палічыце цацкі на ёлцы:

1 шарык, 2 шарыкі, 3 шарыкі, 4 шарыкі, 5 шарыкаў…

Такім жа чынам палічыце хлапушкі, ледзяшы, шышкі, гірлянды.

5. Гульня “Хто больш”

Неабходна па чарзе падбіраць і называць прыметнікі да назоўнікаў.

Напрыклад:

Ёлачка якая? (зялёная, калючая, духмяная, навагодняя і г.д.)

Пераможа той, хто апошні назаве слова.

Прыметнікі можна падбіраць да любых слоў: цукерка, сняжынка, зіма, Дед Мароз і г.д.

6. Падрыхтуем віншаванні. Папрасіце дзіця намаляваць навагоднія паштоўкі для членаў сям'і, дапамажыце яму прыдумаць віншаванні.


Тэма "Зіма"

1. Назаві асноўныя прыкметы зімы.

2. Практыкаванне “Назаві дзеянне” (падбор дзеясловаў па сэнсу)
Снег (што робіць?) – лажыцца, блішчыць, растае…..
(сняжынка, лёд, вецер, мароз, мяцель)

3. Практыкаванне “Колькі іх?” (дапасаванне лічэбнікаў і назоўнікаў)
Адна сняжынка, дзве сняжынкі, тры сняжынкі, чатыры сняжынкі, пяць сняжынак…
(снегавік, гурба, сняжок, горка, лядзяш)

Гэта ж заданне можна ўскладніц, калі дапасоўваць яшчэ і прыметнікі:

Адзін вясёлы снегавік, два вясёлыя снегавікі, тры вясёлыя снегавікі, чатыры вясёлыя снегавікі, пяць вясёлых снегавікоў і г.д. (высокая гурба, маленькі сняжок, доўгі лядзяш,  халодны дзень)
 

4. Закончы сказ. (Сказы закончыць, а потым паўтарыць поўнасцю)

Зімой бывае снег, а летам…..
Зімой снег падае, а вясной…..
Зімой катаюцца на санках, а летам….
Зімой бывае холадна, а летам….
Зімой дрэвы белыя, а летам…..
Зімой холадна, а летам….
Зімой растуць гурбы, а летам растуць…..

5. Практыкаванне “Што было ўчора?”

Сёння снег блічшыць, а ўчора… (блішчэў)
Сёння снег ідзе, а ўчора………………..
Сёння снег лажыцца, а ўчора……………
Сёння вада замярзае, а ўчора……………..
Сёння мароз трашчыць, а ўчора…………
Сёння сняжынкі падаюць, а ўчора………
Сёння вецер дзьме, а ўчора…….

"ЧАСТКІ  ЦЕЛА. ПРАДМЕТЫ  ГІГІЕНЫ"

1. Гульня "Скажы ласкава"

рука - ручка, нос - носік, вусны - вусначкі, далоні - далонькі і г.д.

2. Гульня "Адзін - многа"

·         рука - рукі, калена - калені, вока - вочы...

·         зубы - зуб, пальцы - палец, пазногаць - пазногці....

3. Гульня "Чым мы гэтаробім?"
Слухаем чым? - Вушамі
Глядзім чым? - Вачамі
Лепім чым? - Рукамі
І г.д.

4. Гульня "Скажы наадварот"

Высокі - нізкі, добры - злы, дужы - слабы, лянівы - працавіты, вясёлы - сумны...

5. Гульня "Што можна рабіць"

Вачамі - глядзець, бачыць, прыглядацца, разглядаць.
Вушамі - слухаць, прыслухоўвацца, чуць.
Зубамі - жаваць, кусаць, адкусваць, грызці.

6. Растлумач значэнне слоў
Каравокі, доўгавалосы, блакітнавокі, шыраплечы, высакарослы.

7. Практыкаванне "Чым мы гэтаробім?"

·         Чым чысцім зубы?

·         Чым намыльваем рукі?

·         Чым выціраем твар?

·         Чым выціраем нос?

·         Чым расчэсваем валасы?

8. Практыкаванне "Выпраў памылкі"

·         Кніга чытае дзяўчынку.

·         Мы пачысцілі зубы, а потым прачнуліся.

·         Таня выцерла твар ручніком, а потым памылася.

9. Адгадай загадкі

Два акенцы.
На ноч зачыняюцца,
А як сонца ўстане,
Яны адчыняюцца. (ВОЧЫ)

Увесь час у роце, а глынуць не можам. (ЯЗЫК)

У дзвюх матуль па пяць сыночкаў. Усе адно імя маюць. (РУКІ І ПАЛЬЦЫ)

Консультация для педагогов

Формы и методы работы с детьми

по приобщению к белорусской народной культуре

Будущее родной Беларуси зависит от подрастающего поколения: его ценностных ориентиров, мышления и поведения. Особое значение в воспитании детей придается воспитанию чувства патриотизма, личности с активной жизненной позицией, в центре которой будет чувство личной ответственности за судьбу Родины. Любовь к ней формируется постепенно в процессе накапливания знаний об общественной жизни, труде людей во благо государства, природе, народных традициях.

Чтобы понять душу белорусов, через историю, культуру своих земляков приобщить детей к общечеловеческим ценностям, необходимо знать свои корни, свое прошлое и настоящее

Важно приобщать ребёнка к культуре своего народа, поскольку обращение к отеческому наследию воспитывает уважение, гордость за землю, на которой живёшь. Детям необходимо знать и изучать культуру своих предков. Именно акцент на знание истории народа,

его культуры поможет в дальнейшем с уважением и интересом относиться к культурным традициям других народов.

Устное народное творчество - загадки, пословицы, поговорки, песни, сказки —    воспитывают в человеке высокое чувство любви к родной земле, понимание труда как основы жизни, они судят об исторических событиях, о социальных отношениях в обществе, о защите Отечества, о культуре. Устное народное творчество как ценнейший языковой материал широко используется в обучении и воспитании детей. Оно как игра, развлечение, но в то же время через него по-другому видят окружающий мир.

Таким образом, произведения устного народного творчества не только формируют любовь к традициям своего народа, но и способствуют развитию личности в духе патриотизма.

С любви к родному дому, к песни матери, с изучения истории народа, с постижения его традиций начинается любовь к родному краю, к Родине, ко всей Земле. С детства прививается патриотизм человеку, а прежде всего в семье и в детском саду, потому что там начинается формироваться мировоззрение гражданина.

Без знания родного языка, истории, культуры, традиций нет и патриота своей Родины.

«Кто я? Откуда?» - рано или поздно дети задают эти вопросы, и на них нужно отвечать. Но так получается, что мы сами, взрослые, мало можем вспомнить о своих бабушках и дедушках, не говоря уже о более далеких родственниках. А много ли мы знаем народных песен, сказок, танцев, пословиц, поговорок, загадок, игр?

Что мы можем передать в духовное наследие детям? Как будут сохраняться лучшие традиции и обряды? Чем будут дети гордиться и с кого брать пример? Как воспитать сыновей и дочерей трудолюбивыми, добрыми, патриотами своей родины?

Эти вопросы задают и ищут на них ответы и родители, и педагоги. Сегодня многие ученые, практики единодушны в том, что необходимо возвращаться к народной педагогике, к национальным традициям в присоединении к национальной и общечеловеческой культуре. Не случайно К.Д. Ушинский подчеркивал, что “…воспитание, если оно не хочет быть бессильным, должно быть народным”. Он ввёл в русскую педагогическую литературу термин “народная педагогика”, видя в фольклорных произведениях национальную самобытность народа, богатый материал для воспитания любви к Родине.

Важно, чтобы педагоги и родители знали народные праздники, обряды, традиции, игры; владели родным языком и использовали в своей работе разнообразный белорусский фольклор.

Основные формы и методы, используемые в работе педагогами дошкольных учреждений по приобщению детей к народным традициям

Основными формами и методами приобщения детей к национальной культуре являются:

-специально-организованные занятия по ознакомлению с народным искусством (например “Народныя майстры Беларусі”, “Знаёмства з працай  ганчара” и др.);

-создание музейных экспозиций;

-создание музейных экспозиций;

-выставки, организованные в детском саду;

-встречи с народными умельцами и посещение мастерской художника;

-праздники и развлечения;

-рассматривание иллюстраций к белорусским народным сказкам, изделий декоративно-прикладного искусства, ремесленных изделий;

-дидактические и сюжетно – ролевые игры (“Упрыгожым ляльцы хату да свята”);

-чтение произведений и инсценировки;

-прослушивание белорусских мелодий, исполнение песен, народных танцев) и др.

Выше перечисленные формы и методы реализуются через разнообразные виды деятельности детей в дошкольном учреждении.

Большую роль в приобщении дошкольников к национальной культуре Беларуси занимают организация этнографических выставок, работа в музеях, созданных в дошкольных учреждениях, проведение праздников, ознакомление дошкольников с произведениями декоративно-прикладного искусства.

В планирование образовательной работы с детьми среднего и старшего дошкольного возраста, необходимо включать такие темы: «Моя семья», «Мой любимый детский сад», «Я и мое имя», «Наша Родина – Беларусь», «Наши защитники», «Милые мамы», «Великий праздник – День Победы», «Крупец—мой родной  агрогородок».

Воспитателям необходимо так организовать работу с детьми по расширению и пополнению представлений о родном крае и родной стране, чтобы вызвать у детей интерес, развить любознательность.

С этой целью необходимо использовать разнообразные виды организации игровой деятельности.

  1. Ролевые игры, основанные на моделировании социального содержания деятельности, традициях проведения праздников и обрядов: «Бабулін падворак», «Калядныя вечары», «Свята беларускіх гульняў».
  2.  Подвижные игры, отражающие национальные обряды, праздники: «Лянок», «Проса», «Гарлачыкі», «Млынок», «Пастух і статак», «Работнікі», «Мак», «Запляціся, пляцень».
  3.  Игры-драматизации  по  мотивам  белорусских  песенок и сказок: «Зіма  з  летам  сустракаецца,  пра  здаровейка  пытаецца», «Дамавік», «Як варона салаўём прыкінулася».
  4.  Игры-путешествия: «Экскурсия по городу», «Путешествие по Белоруссии  (Курган  Славы,   Хатынь,   Брестская  крепость)», «Поездка в Минск», «Путешествие по  рекам и озёрам Беларуси», «Азёры роднага краю», «Рэкі  роднага краю», «Буйныя  гарады Беларусі», «Запаветныя мясціны Беларусі.
  5.  Дидактические игры: «Отбери  картинки,  где изображены животные, встречающиеся  в  наших  лесах», «С  какого дерева листок», «Тайны запаведнага лесу», «Магазин сувениров» др. Закреплению знаний детей о республике способствуют дидактические игры типа: «Хто дзе жыве» (Хто жыве ў Віцебску, Гомелі іг.д.), «Рэкі і азёры Беларусі», и «Расскажи мальчику из другой республики о своей стране», «Узнай и назови знаменитые места г. Минска», «Что за место, в каком городе оно находится», «Что бы ты рассказал о Минске, если бы был экскурсоводом», «Путешествие по карте Беларуси» и др. Материалом для игр служат фотографии, открытки, альбомы, гербарий, рисунки  детей,  значки,  предметы   белорусского          декоративно-прикладного искусства.
  6.  Игры соревновательного характера, стимулирующие активность детей в приобретении и демонстрации знаний национальных особенностей, традиций, фактов истории: конкурс-викторина «Спадчына», «Па сукенцы бачаць, хто такі ідзе» (знатакі беларускага адзення), «Што, дзе, калі», конкурс «Вытокі», «Крыжаванкі» 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.