КАРТОТЕКА БЕЛАРУССКИХ НАРОДНЫХ ИГР
Спявайце сваім дзеткам беларускія калыханкі!
Мультфільмы для дзетак на роднай мове
Значэнне калыханак и забаўлянак у развіцці беларускай мовы
Навучанне дзяцей дашкольнага ўзросту роднай мове, развіццё беларускага маўлення і культуры маўленчых зносін - адна з галоўных задач у адукацыйным працэсе дашкольнай установы.
Каб гучала родная мова ў дзіцячым садку, патрэбна на ёй размаўляць - і дарослым, і выхаванцам. У гэтым зацікаўлены ўсе ўдзельнікі адукацыйнага працэсу.
Галоўную ролю ў далучэнні дзяцей да роднай беларускай мовы мае беларускамоўнае асяроддзе ў садку. Сумеснымі намаганнямі педагогаў і бацькоў у нашай дашкольнай установе створаны беларускія нацыянальныя куткі ў группах. Мiнi-бiблiятэкi папоўнiлiся творамi беларускiх пiсьменнiкаў i паэтаٖٕў. Дзеці маюць магчымасць бліжэй пазнаёміцца з культурнай спадчынай беларускага народа, гісторыяй, культурай і славутасцямі свайго роднага горада. У ходзе беларускiх гульняў педагогi з дзецьмі замацоўваюць веды аб родным горадзе, маюць магчымасць размаўляць па-беларуску.
Падчас усіх рэжымных момантаў у садку дзеці знаёмяцца з беларускімі назвамі прыродных з'яў, посуду, мэблі, адзежы, частак цела чалавека і тд. Інфармацыя выхаванцам падаецца часткамі, замацоўваецца на працягу некалькіх дзён і дапаўняецца новым матэрыялам. Ранішняя зарадка пачынаецца з беларускай музыкі. На прагулках, фізкультурных і музычных занятках выхаванцам прапануюцца народныя гульні рознай рухомасці, народныя песні, пацешкi, прыказкі і прымаўкі.
Выхавальнiкi далучаюць дзяцей да вуснай народнай творчасці: калыханак, лічылак, забаўлянак, беларускіх народных казак, прыказак i г.д. Дзеці вучацца расказваць і паказваць казкі з дапамогай розных вiдаў тэатра, спяваць калыханкі, расказваць забаўлянкі іншым дзецям. Педагогі нашай дашкольнай установы з маленства прывіваюць сваім выхаванцам любоў і пашану да свайго роднага краю, культуры, роднай мовы, фарміруюць цікавасць да гісторыі Беларусі, яе мінулага і цяперашняга, каб выхаваць сапраўдных патрыётаў сваёй краіны.
Паважаныя бацькі!
Кожны чацверг, у нашым дзіцячым садку, мы размаўляем на беларускай мове.
Размаўляйце, калі ласка, і вы з намі па-беларуску!